Зборная Беларусі заняла 8-е месца на чэмпіянаце свету па хакеі з мячом і вылецела ў групу В.

Сярод 15 спартсменаў, якія трапілі ў заяўку на матч, 12 нарадзіліся ў Расіі. У Беларусі нарадзіліся толькі тры гульцы — Віталь Ісачанка (Орша), Дзмітрый Пашалюк (Наваполацк) і Юры Зянькоў (Полацк).

Паводле прыведзеных на сайце Федэрацыі хакея з мячом Расіі дадзеных, Андрэй Маслаў, Дзмітрый Арцёменка, Мацвей Азаранка, і Яўген Свірыдаў нарадзіліся ў Новасібірску, Аляксандр Казлоў, Георгій Кудрын і Арцём Старадзід - у Кемераве, Міхаіл Тарасенка - у Хабараўску, Канстанцін Саўчанка - у Омску, Міхаіл Пашнеў — у Маскоўскай вобласці, Сяргей Юсупаў - у Іркуцку, Вячаслаў Братчанка — у Камсамольску-на-Амуры.

Сярэдні ўзрост беларускай каманды складае 33 гады.

Перад чэмпіянатам свету з'явілася інфармацыя аб тым, што зборная Беларусі можа не адправіцца на турнір з-за адсутнасці фінансавання.

Аднак у выніку каманда нашай краіны прыняла ўдзел у форуме, заняла 8-е месца і вылецела з элітнага дывізіёна у групу B, прапусціўшы ў 5 матчах 60 мячоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?