На дзяржаўную авіяцыйную аварыйна-ратавальную ўстанову «Авіяцыя» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ускладзеныя задачы санітарнай авіяцыі. Адпаведны ўказ № 27 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 студзеня, паведамляе яго прэс-служба.
У адпаведнасці з дакументам, задачамі санітарнай авіяцыі з'яўляюцца дастаўка медыцынскіх работнікаў да месцаў аказання першай дапамогі, спрыянне ім у дастаўцы хворых або пацярпелых у дзяржаўныя ўстановы аховы здароўя.
Савету міністраў даручана ў шасцімесячны тэрмін вызначыць спрошчаны парадак выкарыстання паветранай прасторы Беларусі суднамі ДААРУ «Авіяцыя», у тым ліку пры выкананні пасадак і узлётаў у населеных пунктах.
Міністэрства аховы здароўя таксама ў шасцімесячны тэрмін павінна закупіць абсталяванне для выканання задач санітарнай авіяцыі з наступнай яго перадачай у аператыўнае кіраванне ДААРУ «Авіяцыя» на бязвыплатнай аснове.
Указ прыняты для ўдасканалення авіяцыйнай дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.