У лістападзе 2016 года 26-гадовая жыхарка Пракоп'еўска (Кемераўская вобласць, Расія) выпіла на працягу дня каля двух літраў піва, пакарміла грудным малаком сваё месячнае дзіця і паклала яго спаць.
Раніцай яна выявіла, што сын не падае прыкметаў жыцця і выклікала «хуткую дапамогу».
Медыкі канстатавалі смерць немаўляці. Экспертыза вызначыла, што прычынай смерці стала атручванне алкаголем.
Раней сям'я ў поле зроку супрацоўнікаў паліцыі не трапляла, характарызуецца станоўча. Памерлае дзіця было ў сям'і трэцім.
Цяпер 26-гадовай жанчыне пагражае да двух гадоў калоніі за прычыненне смерці па неасцярожнасці.
0
0
0
0
0
0