Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала статыстыку пра колькасць злачынстваў і правапарушэнняў, зарэгістраваных у 2016 годзе.
Колькасць зафіксаваных правапарушэнняў склала 3,6 мільёна — пратаколы складаліся кожныя дзевяць секунд.
Сярод самых «папулярных» узгадваюцца наступныя парушэнні:
- перавышэнне хуткасці — 1,37 мільёна выпадкаў
- распіццё алкаголю — 301 тысяча
- дробнае хуліганства — 99 тысяча.
Злачынстваў летась было зарэгістравана 93 тысячы. Самыя частыя з іх:
- крадзеж — 37,1 тысячы
- наркотыкі — 6,5 тысячы
- махлярства — 4,8 тысячы
- хуліганства — 4,1 тысячы.
0
0
0
0
0
0