Вярхоўны суд Вялікабрытаніі забараніў прэм'еру краіны Тэрэзе Мэй пачынаць працэс вываду краіны з Еўрапейскага саюза без згоды парламента, перадаюць інфармагенцтвы.

У судзе патлумачылі, што па законе звычайна ўраду не трэба звяртацца да парламента ў выпадках, калі патрабуецца мадыфікаваць дзейныя пагадненні. Аднак у канкрэтнай сітуацыі ўхваленне дэпутатаў усё ж патрабуецца, бо Brexit, на думку суддзяў, паўплывае на правы брытанцаў. У прыватнасці, краіна і яе жыхары перастануць падпадаць пад дзеянне заканадаўства ЕС.

Брытанскі ўрад расчараваны рашэннем Вярхоўнага суда па працэдуры Brexit, але выканае яго. Пра гэта заявіў сёння генеральны пракурор Англіі і Уэльса Джэрэмі Райт, каментуючы вердыкт найвышэйшай судовай інстанцыі.

Варта адзначыць, што сам працэс выхаду Вялікабрытаніі са складу ЕС пад пытанне не ставіўся і не быў прадметам судовага разгляду.

Між тым у заяве прадстаўніка офіса прэм'ер-міністра гаворыцца, што брытанскі ўрад па-ранейшаму плануе запусціць працэс выхаду краіны з ЕС да канца сакавіка і ў бліжэйшы час выкладзе парламенту план наступных крокаў па Brexit.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0