Беларускія ўлады хочуць толькі вярнуць статус спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, а не зрабіць Беларусь членам Рады Еўропы.

Пра гэта заявіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу член АГП Ганна Канапацкая, выступаючы 24 студзеня на слуханнях па сітуацыі ў Беларусі ў палітычным камітэце ПАРЕ ў Страсбургу.»Цяпер, калі ўлады спрабуюць нармалізаваць адносіны з Еўрасаюзам, яны гатовыя супрацоўнічаць і з Радай Еўропы, і ПАРЕ. Яны хочуць атрымаць статус спецыяльнага запрошанага — гэта іх галоўная мэта, а не стаць членам Рады Еўропы. Стратэгія апазіцыі іншая: апазіцыя цалкам падтрымлівае адмену смяротнага пакарання. Мы хочам ратыфікаваць канвенцыю аб правах чалавека. Хочам вяртання сумленных выбараў і выканання Беларуссю ўзятых на сябе абавязацельстваў», — сказала Канапацкая.

Паводле яе слоў, Аб'яднаная грамадзянская партыя і правацэнтрысцкая кааліцыя Беларусі ўпэўненыя ў тым, што для наступлення ў краіне пераменаў самым важным з'яўляецца правядзенне выбараў згодна са стандартамі АБСЕ. «Мы падрыхтавалі змены ў выбарчае заканадаўства і зробім усё, каб яны былі прынятыя», — сказала Канапацкая.

«Вядома, шкада, што мы страцілі 20 гадоў, аднак лепш позна, чым ніколі. Мы павінны ўступіць у Раду Еўропы», — падкрэсліла дэпутат.

Дыскусія па Беларусі праходзіць у межах зімовай сесіі ПАРЕ, якая адкрылася ў Страсбургу 23 студзеня. Для ўдзелу ў слуханнях ПАСЕ запрасіла двух дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?