Каля 23 гадзін 21 студзеня ў Індыі з рэек сышоў лакаматыў і дзевяць вагонаў цягніка, які рухаўся па маршруце паміж Джагдальпурам і Бхубанешварам.

Інцыдэнт адбыўся ў штаце Андхра-Прадэш, паведамляе The Times of India.

Па дадзеных уладаў, 32 чалавекі загінулі, прынамсі яшчэ 100 паранены. 

На месцы здарэння працуюць ратавальнікі і медыкі.

Паведамляецца, што шмат пасажыраў апынуліся ў пастцы пад дэфармаванымі канструкцыямі вагонаў.

Чыноўнікі абяцаюць хуткае расследаванне прычын здарэння. А прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі назваў аварыю сумнай трагедыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?