У беларускую амбасаду ў Маскве звярнуўся па дапамогу сталы чалавек — у бруднай куртцы, але белай кашулі і прыстойным касцюме. Ён папрасіў паесці і патлумачыў, што прыехаў з Бешанковічаў, піша «Савецкая Беларусія».

«Шэсць дзён таму мы з жонкай прыехалі да дачкі на вяселле, я ў такім вялікім горадзе ніколі не быў, — распавёў наведнік. — Калі госці гулялі каля нейкага помніка, адышоў у іншы бок і неяк не адразу знайшоў дарогу назад. Вярнуўся - там ужо іншае вяселле стаіць. Пачаў кідацца туды-сюды і зусім заблукаў. А выйшаў з машыны без тэлефона, без капейкі грошай, добра яшчэ, што куртку накінуў. І маскоўскага адраса дачкі не ведаю».

Яму спачатку не надта паверылі. Але пасля работнік пасольства ўзгадаў, што днямі ў консульскі аддзел прыйшоў электронны зварот ад жанчыны — яна прыехала на вяселле дачкі і ў дзень рэгістрацыі мама страціла пашпарт.

Як высветлілася, гаротнік з Бешанковічаў «згубіўся» разам з двума пашпартамі — і сваім, і жончыным.

Гісторыя скончылася шчасліва — сям’я ўз’ядналася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0