Паліцэйскі, які забіў расійскага пасла ў Турцыі Андрэя Карлава, служыў у турэцкім спецназе і браў удзел у ахове будынка расійскай дыпламатычнай місіі падчас нядаўніх пратэстаў. Пра гэта паведамляе тэлеканал NTV.
Паводле яго звестак, Меўлют Мерт Алтынташ забяспечваў ахову пасольства ў ходзе антырасійскіх мітынгаў, якія праходзілі каля яго з-за сітуацыі ў сірыйскім горадзе Алепа.
У сваю чаргу Hurriyet сцвярджае, што Алтынташ старанна рыхтаваў свой напад: ён узяў у гэты дзень адгул і забраніраваў нумар у гасцініцы, размешчанай недалёка ад месца злачынства, дадае lenta.ru.
0
0
0
0
0
0