Сёння ў Белтэлерадыёкампаніі праходзяць здымкі візітак для кожнага з 13 фіналістаў беларускага адбору на «Еўрабачанне-2017», паведамляе БелТА.

Паводле канцэпцыі, у якасці асновы візітак выкарыстаная сімволіка беларускага арнаменту.

У кожнага фіналіста — той ці іншай знак. Напрыклад, сімвал «Зямля» дастаўся спявачцы KATTIE, Уладзіславу Курасаву выпала «Багацце», а групе NAVIBAND — «Продкі».

Сімвалы продкаў. Элементы беларускай нацыянальнай сімволікі прадстаўленыя, напрыклад, на dzedzich.org

«Для фіналістаў мы выбіралі сімвалы ў адпаведнасці з песняй і яе падачай, а таксама вобразам артыста», — распавёў рэжысёр відэаролікаў Юрый Ярошык.

У фінале выступленню кожнага артыста будзе папярэднічаць візітоўка. Шоу адбудзецца ў прамым тэлевізійным эфіры 20 студзеня 2017 года на канале «Беларусь 1» і міжнародным спадарожнікавым тэлеканале «Беларусь 24».

Афіцыйны прадстаўнік Беларусі для ўдзелу ў міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне-2017» у Кіеве будзе вызначаны падчас трансляцыі фіналу галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы паводле класічнай формулы 50x50.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0