Двухгадзінны сольны канцэрт забароненага ў Беларусі гурту «Дзецюкі» з новай праграмай «Лютыя» адбудзецца ў Беластоку.

Праграма ад гродзенскага фолк-панкавага гурту ўключае як старыя ревалюцыйна-пратэстныя песні «Лясныя браты», «Хлопцы-балахоўцы», так і свежы матэрыял «Дзецюкоў», які рыхтуецца для новага альбома.

Прагучаць бессмяротныя балады «Забытая магіла», «Трыццаць сёмы» і інш.

Клубная атмасфера, як заўсёды, падорыць шквал энергетыкі і эмоцый.

Як звычайна, для жадаючых трапіць на канцэрт, арганізатары абяцаюць зрабіць бясплатныя візы, але ж гэтым разам іх будзе не больш за 300 штук.

Квіткі ўжо прадаюцца па ўсёй краіне на kvitki.by, у касах горада, у салонах сувязі «Евросеть», «Связной», а таксама ў Мінску на офісе без камісіі па вул.Інтэрнацыянальная, 11А-32.

Цана квіткоў да 31 снежня — 19 руб.

Пасля — па 22 руб.

Інфармацыя па візах на канцэрт на сайце muztur.by

Інфармацыйная лінія: +375 25 526 84 14

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0