Смяротны наезд адбыўся 15 снежня, каля 23.10, непадалёк ад вёскі Чурылавічы Мінскага раёна. Пра гэта auto.tut.by паведамілі ў ДАІ Мінскай вобласці.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 54-гадовы кіроўца «Шкоды» ехаў па трасе Мінск — Мікашэвічы ў крайняй правай паласе і на 17-м кіламетры дарогі здзейсніў наезд на 77-гадовага мужчыну, які знаходзіўся на праезнай частцы.

У выніку ДТЗ пешаход ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Вядома, што пенсіянер не быў абазначаны святлоадбіўнымі элементамі.

РАСК пачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь (Парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0