Рашэнне пра падаражанне праезду ў грамадскім транспарце Мінска можа быць прынята ў бліжэйшыя два тыдні, паведамілі БелТА на дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».

Дакладная дата змянення кошту пакуль не называецца, дакумент знаходзіцца на дзяржаўнай экспертызе ў Міністэрстве юстыцыі. Згодна з дакументам, цана на квіткі павялічыцца на 10% (5 капеек), праязныя на ўсе віды наземнага транспарту, у тым ліку разавыя паездкі, запісаныя на БСК, — на 5%.

Чакаецца, што да канца года ў касах «Мінсктранса» разавыя праязныя квіткі будуць каштаваць 55 капеек, жэтончыкі ў метро і талоны ў кіроўцы 60 капеек (на экспрэсных маршрутах 70 кап.).

Таксама разглядаецца пытанне аб увядзенні пяці розных відаў праязных для наземнага транспарту - на 1, 2, 3, 90 сутак і на 100 паездак.

Дзеючыя тарыфы на праезд у гарадскім грамадскім транспарце Мінска былі ўведзеныя ў снежні 2015 года. Цяпер кошт адной паездкі ў наземным транспарце складае 50 капеек, у метро - 55 капеек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0