У Смаленскай вобласці жыхар вёскі Ольша (вёска знаходзіцца на трасе, што вядзе ў Беларусь) 14 снежня застрэліў з аўтамата Калашнікава двух чалавек і параніў трох пажарных, якія прыехалі тушыць падпаленыя ім дамы. Пра гэта паведаміла абласное ўпраўленне Следчага камітэта.

smoldaily.ru

smoldaily.ru

Па папярэдніх дадзеных, спярша мужчына падпаліў свой дом, дзе, па дадзеных СК, у гэты момант знаходзілася цела яго загінулай маці. Пры якіх абставінах жанчына памерла, у ведамстве не ўдакладнілі.

Пасля гэтага ён падпаліў дом суседа, а калі той выйшаў вонкі, застрэліў яго з аўтамата Калашнікава. Затым ён «пачаў бязладную стральбу, застрэліў яшчэ аднаго жыхара вёскі», заявілі ў СК.

Калі на месца здарэння прыехалі пажарныя, мужчына пачаў страляць у іх, параніўшы трох чалавек. «Ступень цяжару раненні усталёўваецца, яны шпіталізаваны», - заявіла прадстаўнік ведамства Ніна Васількова.

Пасля прыбыцця паліцыі мужчына стрэліў у сябе і ў выніку памёр у шпіталі, заявіла Васількова. 

SmolDaily.ru таксама паведамляе са спасылкай на мясцовых жыхароў, што ў выніку пажару загінула маці суседа. Пацверджання гэтай інфармацыі няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?