Альвідас Шляпікас, літоўскі паэт, пісьменнік, актор, рэжысёр і сцэнарыст, упершыню завітвае да беларускага чытача сваёй прозай, перакладзенай кнігай «Бог дажджу» — тонкай, лаканічнай, гранічна трапнай. Глыбокай, як возера з літоўскіх легендаў. 9 навэл-нітак аднае грыбніцы сплятаюцца ў агульны мікрасвет: пругкі, усёахопны і адчайна знаёмы.
Прэзентацыя кнігі адбудзецца 5 снежня ў кнігарні Логвінаў (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19.
У імпрэзе, акрамя аўтара, бяруць удзел:
- Бірутэ Ёнушкайтэ
- Даініус Гінталас
- Валянціна Аксак
- Антон Рудак
- Альвідас Шляпікас
- Сюзана Паўкштэла
- Андрэй Хадановіч
Імпрэза адбудзецца пры падтрымцы Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Саюза літоўскіх пісьменнікаў, Літаратурнага Дома Логвінаў і Літоўскай Рады па Культуры.
0
0
0
0
0
0