30 лістапада чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, па захадзе рэспублікі мокры снег, слабы галалёд. Днём у асобных раёнах слабая завіруха. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер: ноччу пераменных напрамкаў, слабы да ўмеранага; днём заходні, парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4..- 10°С, пры праясненнях -11..- 15°С, максімальная днём ад -6°С па ўсходзе да + 1 ° С па захадзе краіны.

Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, раніцай і днём будзе падаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?