Новы кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы Дзярждэпартамента ЗША Джорган Эндрус 28—30 лістапада знаходзіцца з візітам у Беларусі, паведамілі ў пасольстве ЗША ў Мінску.

У праграме візіту Эндруса — сустрэча з прадстаўнікамі ўладаў, апазіцыйных партый, няўрадавых арганізацый і СМІ.

Як паведамляе сайт АГП, 30 лістапада Эндрус сустрэнецца з ганаровым старшынёй АГП Станіславам Багданкевічам і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Ганнай Канапацкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?