Фота ГУУС Мінгарвыканкама

Фота ГУУС Мінгарвыканкама

Міліцыя шукае мужчыну, які, прабягаючы на станцыі метро, штурхнуў 82-гадовага мужчыну. Ад штуршка стары чалавек паваліўся і зламаў шыйку правага сцягна. Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Здарэнне адбылося на платформе станцыі метро «Плошча Леніна».

«Шукаецца мужчына, які, прабягаючы на платформе станцыі метро, штурхануў 82-гадовага мужчыну, які паваліўся і атрымаў пералом шыйкі правага сцягна са зрушэннем адломкаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Калі вы пазналі мужчыну на здымках, міліцыя просіць паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8 (029) 237-88-69, 8 (017) 219-59-15.

Фота ГУУС Мінгарвыканкама

Фота ГУУС Мінгарвыканкама

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?