Меган Келі. Фота fortunedotcom.files.wordpress.com

Меган Келі. Фота fortunedotcom.files.wordpress.com

У кнізе «Задавольвайцеся большым» тэлевядоўца Меган Кэлі распавяла пра тое, што рэспубліканец Дональд Трамп падчас перадвыбарчай кампаніі спрабаваў «беспаспяхова» паўплываць на яе працу. Журналістка гаворыць, што Трамп прапаноўваў ёй рознага кшталту падарункі, а таксама бясплатнае знаходжанне ў адным з гатэляў, які яму належыць.

Пра гэта піша РБК са спасылкай на Associates Press, у распараджэнні якога ёсць асобнік рукапісу журналісткі. Рэліз кнігі Келі, па дадзеных выдання, павінен адбыцца ў аўторак, 15 лістапада.

Як удакладніла ў сваёй кнізе тэлевядоўца, падчас прэзідэнцкай кампаніі Трамп спрабаваў падкупіць не толькі яе, але і іншых журналістаў.

У «Задавольвайцеся большым» Келі распавяла пра тое, што за свае «падарункі» Трамп хацеў загадзя атрымаць яе водгук пра дэбаты, на якіх журналістка выступіла з крытыкай заяў рэспубліканца пра жанчын. Як адзначае AP, пасля сваёй адмовы на такую прапанову журналістка сутыкнулася з пагрозамі і абразамі.

Дэбаты, пра якія згадвае тэлевядоўца Fox News, адбыліся 8 жніўня і сабралі рэкордную аўдыторыю — больш за 24 млн чалавек. Тады ў дэбатах узялі ўдзел дзесяць найбольш папулярных палітыкаў-рэспубліканцаў, якія змагаліся за права стаць кандыдатамі ў прэзідэнты ЗША.

Скандальную ўвагу падчас дэбатаў прыцягнула выказванне Трампа пра паліткарэктнасць. «У вас у Twitter былі грэблівае выказванні пра тое, як выглядаюць жанчыны… Як будзеце адказваць на абвінавачванні Хілары Клінтан, якая, напэўна, стане кандыдатам ад дэмакратаў, што вы з'яўляецеся ўдзельнікам вайны супраць жанчын?» — задала пытанне мадэратар дыскусіі Меган Келі.

На яе заўвагу Трамп адказаў, што, на яго думку, «вялікая праблема гэтай краіны — паліткарэктнасць». «І калі шчыра, у гэтай краіны таксама няма на яе часу», — рэзюмаваў мільярдэр.

У ЗША 8 лістапада адбыліся выбары 45-га прэзідэнта, перамогу на якіх атрымаў кандыдат ад рэспубліканцаў Дональд Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0