Паводле яго слоў, асабліва ў расійскай кіна- і тэлеіндустрыі цэняцца беларускія сцэнарысты. «Я шмат гадоў працаваў у Маскве і ведаю, хто гэтыя людзі, хоць яны па кантракце і не могуць паставіць сваё імя ў цітрах, — сказаў ён. — На каналах «СТС», «ТНТ» каля 70% аўтараў — беларусы, у тым ліку нашы КВЗшнікі. Таму беларускае кіно заўжды існавала, таленавітыя людзі таксама».

Поршнеў паведаміў, што цяпер у рэдактуры «Беларусьфільма» ляжаць 15 сцэнарыяў маладых беларускіх рэжысёраў, сем з іх будуць адабраныя для стварэння на базе нацыянальнай кінастудыі кароткаметражак у новы беларускі альманах. Рашэнне ўзгодненае на ўзроўні Міністэрства культуры.

«Тут я сутыкнуўся з заявай Мінкультуры аб тым, што адабраныя рэжысёры павінны быць абавязкова выпускнікамі Беларускай акадэміі мастацтваў», — распавёў Поршнеў і падкрэсліў, што ён дакладна выказаў свой пункт гледжання: «Гэта павінны быць любыя людзі з профільнай адукацыяй, якія жадаюць зняць кіно».

«Цяпер я запрашаю маладых рэжысёраў прыходзіць да нас са сваімі праектамі, інакш як мы знойдзем тых, хто складзе будучыню нашага беларускага кіно», — сказаў ён.

Акрамя гэтага ён расказаў, што ўпершыню за апошнія чатыры-пяць гадоў на студыі «Летапіс» студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў будзе дадзеная пляцоўка для здымкі курсавых работ.

Дырэктар «Беларусьфільма» дадаў, што цяпер на кінастудыі здымаюцца тры мастацкія фільмы, якія фінансуюцца як з бюджэту, так і прыватных сродкаў. Поршнеў разлічвае, што беларускі глядач убачыць карціны вясной.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0