У бліжэйшы час кіраўнік Беларусі наведае Маскву, дзе адбудуцца перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, піша БелТА.

«У канцы месяца плануецца візіт у Азербайджан», — дадаў міністр. Ён адзначыў даволі шчыльны графік міжнародных сустрэч кіраўніка беларускай дзяржавы.

Макей паведаміў, што ў пачатку наступнага года таксама плануецца шэраг візітаў кіраўніка дзяржавы ў краіны і рэгіёны так званай далёкай дугі. «Усё гэта ўпісваецца ва ўстаноўку кіраўніка дзяржавы аб дыверсіфікацыі нашых знешнеэканамічных адносін і канцэпцыю шматвектарнай палітыкі», — адзначыў ён.

Уладзімір Макей, падкрэсліваючы важнасць праведзенага візіту Реджэпа Таіпа Эрдаган, дадаў, што ў пачатку наступнага года ў Мінску плануецца правесці пасяджэнне беларуска-турэцкай міжурадавай камісіі. Па яго выніках чакаецца падпісанне дарожнай карты развіцця двухбаковых адносін на бліжэйшую перспектыву. «Мы дамовіліся, што гэта пасяджэнне павінна быць вельмі выніковым і напоўненым канкрэтнымі праектамі», — канстатаваў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?