У Мінпрацы і сацабароны абверглі інфармацыю аб тым, што для працуючых пенсіянераў будзе зніжаны памер пенсій. Так, на сайце выдання «Народная воля» з'явіўся тэкст пра тое, што беларусам, якія працягваюць працаваць на заслужаным адпачынку, плануюць скараціць пенсіі на 40%.

Фота Дзмітрыя Брушко

Фота Дзмітрыя Брушко

— Наконт пытання, якое датычыцца выплаты пенсій у перыяд работы, адзначым, што Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны не вядзецца праца па змяненні дзеючага парадку выплаты пенсій пенсіянерам, якія працуюць, — запэўнілі finance.tut.by ў ведамстве.

Варта сказаць, што чутка аб зніжэнні выплат для працуючых пенсіянераў узнікае рэгулярна. Напрыклад, у канцы жніўня начальнік галоўнага ўпраўлення пенсіённага забеспячэння Мінпрацы і сацабароны Наталля Мурашкевіч ужо абвяргала інфармацыю аб тым, што ў працуючых пенсіянераў забяруць гэтыя самыя 40%. «Якіх-небудзь змяненняў у парадку выплаты пенсій пенсіянерам, якія працуюць, у цяперашні час не плануецца», — адзначала спецыяліст.

На пачатак года ў Беларусі налічвалася 651,2 тысячы чалавек, якія атрымалі права на заслужаны адпачынак, але працягвалі працаваць. За год колькасць працуючых пенсіянераў вырасла на 7,6 тысячы.

Па статыстыцы, амаль у 60% пенсіянераў пры працаўладкаванні памер пенсіі не змяняецца, таму што ў іх індывідуальны каэфіцыент заробку ніжэй за 1,3. Калі ж пенсіянер заняты ў вытворчасці сельгаспрадукцыі, то пенсія не мяняецца незалежна ад каэфіцыента.

Нагадаем, з 1 снежня ў Беларусі падвысяць працоўныя пенсіі — у сярэднім на 5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0