Гурт «J:морс» і Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь выставілі на дабрачынны аўкцыён 10 запрашэнняў на наведванне дзвюхгадзіннай рэпетыцыі праграмы «Беларускае золата», прэм’ера якой адбудзецца 5 лістапада ў Палацы Рэспублікі.

У межах рэпетыцыі уладальнікі запрашэнняў стануць першымі знешнімі людзьмі, якія пачуюць поўную праграму «Беларускае золата». Акрамя гэтага яны будуць мець магчымасць выпіць гарбаты з музыкамі «J:морс», а таксама атрымаюць у падарунак па дыску з аўтографамі ад «J:морс» і Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, зробяць фота і відэа для сваіх экаўнтаў у сацыяльных сетках.

Усе ўтаргаваныя грошы пайдуць на дапамогу 5-гадоваму Сяргею Лушчыну з Воршы, які хварэе на дзіцячы цэрэбральны паралюш з падвоенай геміплегіяй 3 ступені. Для таго, каб прайсці чацвёрты курс рэабілітацыі за мяжой яму не хапае каля 3 тысяч даляраў.

Запрашэнні будуць выдадзеныя пераможцы аўкцыёна ў абмен на квітанцыю аб аплаце пераможнай сумы на афіцыйныя дабрачынныя рахукі дзіцяці. Усе запрашэнні атрымае адзін пераможца, таму кааперацыя ўнутры працоўных і іншых калектываў вітаецца. Аўкцыён працягнецца да 20 кастрычніка — Лот

Вы таксама маеце магчымасць пералічыць грошы на афіцыйныя дабрачынныя рахункі без прывязкі да аўкцыёна. Падрабязная інфармацыя пра Сяргея Лушчына і рэквізіты для дапамогі на сайце help.blog.tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0