На сайце петыцый petitions.by створана петыцыя звароту ў Міністэрства культуры і Нацыянальную акадэмію навук з тым, каб нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг Беларусі атрымаў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

«Электронная петыцыя створана па шматлікіх просьбах прыхільнікаў бел-чырвона-белага сцяга, якія не маюць мажлівасці падпісаць зварот фізічна, распавядае Зміцер Дашкевіч. — Хаця асноўны націск у падпісной кампаніі мы робім на фізічныя подпісы, бо толькі такі падыход дазваляе камунікаваць з людзьмі і здабываць новых прыхільнікаў нашага сапраўднага сцяга, тым не менш электронная петыцыя таксама можа дапамагчы ў справе пашырэння ведаў пра бел-чырвона-белы сцяг. Электронная петыцыя апроч Міністэрства культуры будзе накіравана і ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі.»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0