Цэны на жылую нерухомасць ў Мінску стабілізаваліся на ўзроўні $1200 за квадратны метр. Гэта грошы, якія хочуць атрымаць прадаўцы кватэры.
Паводле падлікаў сайта Realt.by, за апошні тыдзень кватэры ў базе падаражалі з $1205 да $1206. На такім жа ўзроўні цэны вагаюцца ўвесь апошні месяц, прычым аднойчы было зафіксавана нават зніжэнне цэнаў, хай і на сімвалічны $1.
На працягу ліпеня-жніўня 2016 года нерухомасць даражэла, а да таго доўгі час таннела.
Рэальныя ўгоды заключаюцца па больш нізкіх цэнах. У жніўні сярэдняя цана ў дамовах куплі-продажу, зарэгістраваных у Нацыянальным кадастравым агенцтве, складала $1125.
0
0
0
0
0
0