Турэцкая паліцыя ўжыла слёзацечны газ і вадамёты для разгону дэманстрацыі, удзельнікі якой пратэставалі супраць адхілення ад працы больш за 11 тысяч настаўнікаў.
У акцыі пратэсту ў горадзе Дзіярбакыр — у населенай пераважна курдамі паўднёва-ўсходняй частцы Турцыі — ўзялі ўдзел некалькі соцень чалавек, у тым ліку і адхіленыя ад выкладання настаўнікі.
Настаўнікаў адхілілі у чацвер па падазрэнні ў сувязях з Рабочай партыяй Курдыстана, дзейнасць якой у Турцыі забароненая.
Каля 100 удзельнікаў пратэсту былі затрыманыя паліцыяй, якая абвясціла, што правядзенне акцыі незаконнае.
Акцыя пратэсту адбылася ля мясцовага дэпартамента адукацыі. Людзі, якія сабраліся, свісталі і скандавалі свае патрабаванні.
0
0
0
0
0
0