Delfi.lt

Delfi.lt

«Лета не спяшаецца развітвацца з намі. І хоць восень ужо нагадвае пра сябе халаднаватымі начамі і ранішнімі туманамі, верасень яшчэ парадуе нас па-летняму цёплымі дзянькамі», - падкрэсліла сіноптык.

У пятніцу, 9 верасня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 8—13 градусаў, толькі па паўночным усходзе будзе плюс 5—7 градусаў. Днём чакаецца 17—23 цяпла, прычым халадней будзе на паўночным усходзе краіны, а па паўднёвым захадзе тэмпература дасягне 24—28 градусаў.

Надвор'е ў выходныя будуць фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца па-летняму цёплае надвор'е.

Пры гэтым у сувязі з адсутнасцю ападкаў павялічваецца пажаранебяспека лясоў, асабліва ў паўднёвых раёнах краіны.

У суботу без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 7—14, у паўночна-ўсходніх раёнах плюс 4—6 градусаў.

Днём чакаецца 20—27, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 29 градусаў.

У нядзелю таксама без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман. Ночы стануць цяплейшымі, тэмпература паветра не апусціцца ніжэй 9—16 градусаў, у дзённыя гадзіны тэмпература дасягне +22—29 градусаў.

Да сярэдзіны наступнага тыдня захаваецца вельмі цёплае надвор'е.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў панядзелак, 12 верасня, днём месцамі па паўночнай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра ў начны час складзе 10—16, удзень чакаецца 22—28, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 30 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?