Старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку і сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталю Рымашэўскаму памежнікі дазволілі выезд з Беларусі.

Раніцай 8 верасня памежнікі не выпускалі палітыкаў з тэрыторыі Беларусі з-за знойдзеных у іх улётак кандыдатаў у дэпутаты ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Лябедзька і Рымашэўскі накіроўваюцца на аўтамабілі ў Вільню на канфэрэнцыю, арганізаваную Еўрапейскай народнай партыяй. У пункце пропуску «Катлоўка» пагранічнікі выявілі ў Лябедзькі некалькі дзясяткаў улётак кандыдатаў у дэпутаты ад АГП. Лябедзька патлумачыў, што з'яўляецца даверанай асобай усіх гэтых кандыдатаў, і падкрэсліў, што агітацыйныя матэрыялы выдадзеныя афіцыйна. Тым не менш памежнікі іх канфіскавалі.

«Цяпер нас прапусцілі, мы прастаялі каля гадзіны. У нас папрасілі прабачэння, сказалі, што мы можам ехаць», — паведаміў Рымашэўскі. Паводле яго слоў, прычыну затрымкі супрацоўнікі пагранкамітэта ніяк не патлумачылі, пры гэтым перадвыбарныя ўлёткі забраныя для правядзення экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?