novinly.cz

novinly.cz

Верталёт хуткай дапамогі разбіўся ў ноч на чацвер, 8 верасня, у горным раёне Славакіі, непадалёк ад горада Банска-Бістрыца, перадае Novinky.cz.

Чатыры чалавекі, што знаходзіліся на борце, — пілот, 2 дактары і пацыент — загінулі.

Як паведамляецца, верталёт хуткай дапамогі быў выкліканы, каб даставіць у бальніцу мужчыну, які моцна пашкодзіў нагу падчас вячэрняй прагулкі. Пасля таго як машына паднялася ў паветра, сувязь з ёй абарвалася.

Да месца надзвычайнага здарэння адправіліся ратавальнікі, паліцэйскія і пажарныя. Да раніцы былі знойдзены целы загінулых і кавалкі верталёта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0