Ізраільскі тэлеканал Channel 1 паказаў сюжэт пра сувязі кіраўніка Палесціынскай аўтаноміі Махмуда Абаса з КДБ у 1980-х гадах. У сюжэце, які грунтуецца на дакументах з савецкіх архіваў, сцвярджаецца, што ў Абаса быў аператыўны псеўданім «Крот».

Reuters.com

Reuters.com

Дакумент, у якім Абас называецца агентам савецкіх спецслужбаў, датаваны 1983 годам. Як доўга Абас быў звязаны з КДБ, ці атрымліваў грошы за супрацоўніцтва і калі менавіта быў завербаваны, невядома.

The New York Times адзначае, што фільм аб магчымай сувязі Абаса з КДБ быў паказаны незадоўга да перамоваў лідара Палесціны з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Стваральнікі фільма, у прыватнасці, выказвалі здагадку, што факт супрацоўніцтва Абаса з КДБ дазваляе расійскім уладам аказваць на яго ціск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?