PA/Scanpix/LETA

PA/Scanpix/LETA

Мужчына з расійскім сцягам прайшоў па стадыёне некалькі дзясяткаў метраў, пасля чаго сцяг у яго забралі.

У Міжнародным паралімпійскім камітэце (МПК) абмяркоўваюць, якімі могуць быць дысцыплінарныя меры супраць беларуса.

Расійскія спартсмены не змаглі прыняць удзел у Паралімпійскіх гульнях з-за часовага адхілення Паралімпійскага камітэта Расіі (ПКР) на падставе дакладу незалежнай камісіі ВАДA аб дзяржаўнай падтрымцы ўжывання допінгу ў краіне.

Пасля рашэння аб адхіленні спартсменаў беларуская дэлегацыя паабяцала пранесці расійскі сцяг на цырымоніі адкрыцця ў знак падтрымкі расійскіх паралімпійцаў.

Аднак, як паведамлялі расійскія СМІ, МПК наўпрост забараніў беларусам гэта рабіць, заявіўшы, што падобныя паводзіны будуць расцэнены як палітычны жэст.

Паралімпійскія гульні праходзяць у Рыа-дэ-Жанейра з 7 па 18 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?