Лондан узвядзе ў французскім Кале сцяну, якая перашкодзіць мігрантам незаконна трапляць у грузавікі, якія едуць у Вялікабрытанію. Будаўнічыя працы ацэньваюцца прыкладна ў 2,4 мільёнаў еўра.

Драцяная загарода ў Кале. Фота: Reuters

Лондан узвядзе сцяну ўздоўж аўтамагістралі, якая вядзе да французскага порта Кале, дзе сабраліся некалькі тысяч мігрантаў, якія спрабуюць незаконным чынам трапіць на тэрыторыю Вялікабрытаніі. Загарода закліканая перашкодзіць бежанцам прабірацца ў грузавыя аўтамабілі, якія пазней з дапамогай паромнай пераправы трапляюць у брытанскі Дуўр.

«Мы ў бліжэйшы час пачнём будаваць гэтую сцяну. У нас ужо ёсць плот, цяпер чарга за сцяной», — заявіў у аўторак, 6 верасня, Роберт Гудвіл, дзяржсакратар, які адказвае ў МУС Вялікабрытаніі за пытанні іміграцыі.

На ўзвядзенне сцены спатрэбіцца каля 2,4 млн еўра. Праект быў узгоднены з французскім бокам яшчэ ў сакавіку, завяршэння будаўніцтва варта чакаць да канца года.

Паводле ацэнак Парыжа, Вялікабрытанія з 2014 года ўжо выдаткавала каля 100 млн еўра на павышэнне мер бяспекі ў порце Кале і ахову Еўратунэля пад Ла-Маншам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?