Прыватная браварня Brew Team 9 верасня рыхтуе прэзентацыю новага гатунку піва Autumn Fire. Піва зваранае ў стылі «бельгійскі блонд».

Адметнасцю новага гатунку стаў яго лагатып. Піварары выкарысталі на ім фотаздымак паўночнага ззяння аўтарства Антона Матолькі. Літаральна на гэтым тыдні скончыўся судовы працэс Матолькі супраць Белтэлерадыёкампаніі. Здымак быў выкарыстаны ў навінах тэлебачання без згоды фатографа. Матолька прасіў 1 капейку кампенсацыі, аднак суд не задаволіў нават гэтага.

«Мы дзякуем Антону Матольку за прыгожы фон, які не мае прыкметаў творчасці і не з'яўляецца аб'ектам аўтарскага права», — іранічна напісаў у фэйсбуку півавар Аляксей Фадзеенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?