Фота МУС Расіі

Фота МУС Расіі

Лідар расійскага гурту «Карозія металу» Сяргей «Павук» Троіцкі арыштаваны ў Чарнагорыі паводле падазрэння ў падпале дома. Пра гэта паведаміў ria.ru адвакат музыканта Эрал Марунавіч.

3 верасня ў курортным горадзе Сутамора адбыўся пажар у доме, які належыць грамадзяніну РФ з ініцыяламі Е. К., кажа адвакат. Праваахоўныя органы Чарнагорыі западозрылі, што прычынай пажару быў падпал.

Увечары 3 верасня чарнагорская паліцыя зняла з цягніка ў Бялград Сяргея Троіцкага, які і быў названы галоўным падазраваным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0