Беларускі спявак Аляксандр Саладуха распачаў збор грошай на краўдфандынгавай платформе Ulej.by у падтрымку запісу новага альбома «Мы будзем разам».

Аляксандр збіраецца сабраць 40 000 рублёў (каля 20 тыс. даляраў) за 45 дзён. За пэўныя сумы спявак гатовы запісаць відэапасланне, прывезці кветкі, вячэру на дваіх і г.д.

Акрамя падарункаў, Аляксандр Саладуха плануе правесці 1 і 29 кастрычніка ў гістарычным цэнтры Мінска рамантычны квэст, а 22 кастрычніка выступіць у клубе «Хуліган». 

Самы просты спосаб падтрымаць спевака — замовіць новы альбом ці набыць саколку з усмешкай Аляксандра і сэрцайкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?