Аўтамабіль з аўтапарка Уладзіміра Пуціна ў Маскве трапіў у ДТЗ, у выніку чаго загінуў кіроўца прэзідэнта Расіі. Аб гэтым піша The Daily Mail.

«Расійскія СМІ распавялі, што лабавое сутыкненне, у якім загінуў чалавек, адбылося з удзелам афіцыйнага чорнага BMW Уладзіміра Пуціна», — піша газета.

Згодна з апублікаваным у сетцы відэа, аварыя адбылася яшчэ 2 верасня.

Паводле інфармацыі СМІ, на Кутузаўскім праспекце аўтамабіль Mercedes вылецеў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся лоб у лоб з прэзідэнцкім BMW.

«Расейскія СМІ паведамілі пра тое, што аўтамабілем BMW кіраваў любімы афіцыйны кіроўца Пуціна і што ён загінуў на месцы, у той жа час прэзідэнта ў аўтамабілі ў той час не было. Аўтамабіль афіцыйна зарэгістраваны ў Савеце Федэрацыі», — гаворыцца ў матэрыяле.

Мужчына, які знаходзіўся за рулём Mercedes, быў шпіталізаваны ў цяжкім стане.

Імя загінулага кіроўцы не называецца, хоць паведамлялася, што ён меў больш чым 40-гадовы досвед кіравання ў якасці афіцыйнага кіроўцы.

У паліцыі толькі пацвердзілі, што вядуць расследаванне, не даючы ніякіх далейшых падрабязнасцяў.

Паведамляецца, што ліквідацыя наступстваў аварыі заняла некалькі гадзін, а на Кутузаўскім праспекце ўтварыўся вялізны затор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0