Сусветнае інфармацыйнае агенцтва Agence France Presse адкрыла бюро ў Паўночнай Карэі.

Адкрыццё бюро стала магчымым з-за пагаднення, якое AFP заключыла з Цэнтральным тэлеграфным агенцтвам Карэі (афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва КНДР). Па ім AFP атрымае магчымасць рэгулярна адпраўляць у Паўночную Карэю пішучых журналістаў, а таксама фотакарэспандэнтаў і відэааператараў.

Акрамя таго, у КНДР будуць працаваць паўночна-карэйскі фатограф і відэаграф, які прайшлі навучанне ў AFP (забяспечвае поўны цыкл вытворчасці відэакантэнту).

Да гэтага часу доступ журналістаў у Паўночную Карэю быў вельмі абмежаваным. Сярод сусветных інфармацыйных агенцтваў толькі адно, Associated Press, мае пастаяннае прадстаўніцтва ў КНДР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0