На вуліцы Сурганава ў Мінску сутыкнуліся адразу некалькі аўтамабіляў, паведаміла прэс-сакратар ДАІ Першамайскага раёна Кацярына Журымская.
«У крайняй левай паласе сутыкнуліся тры аўтамабілі, якія ехалі з боку вуліцы Кузьмы Чорнага ў напрамку вуліцы Якуба Коласа. Сутыкнуліся «Мерсэдэс і два БМВ. Пакуль афармлялі ДТЗ, аналагічная аварыя адбылася на другім баку вуліцы з удзелам «Пежо», «Кіа» і «Аўдзі». Прычынай абодвух здарэнняў стала незахаванне дыстанцыі», — удакладнілі ў ДАІ.
У аварыях ніхто не пацярпеў. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Па абодвух выпадках інспектары ДАІ склалі адміністрацыйныя пратаколы.
0
0
0
0
0
0