8 верасня ў судзе Першамайскага раёна пачнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара хакейнага клуба «Дынама-Мінск» Максіма Суботкіна.

Былы топ-менеджар клуба абвінавачваецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы ў выглядзе нанясення ўрону ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 424), у завалоданні грашовымі сродкамі клуба з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў (ч. 4 арт. 210) і ў перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў (ч. 3 арт. 426),

Нагадаем, Суботкін быў затрыманы ў ліпені 2015 года. У снежні 2015 года М.Суботкін, знаходзячыся ў сценах СІЗА, падаў пазоў супраць мінскага «Дынама» аб неправамерным звальненні і спагнанні кампенсацыі. Разгляд пазову прайшоў у закрытым рэжыме і прадказальна завяршыўся тым, што суд узяў бок хакейнага клуба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?