Аб гэтым Аляксандра Лукашэнку праінфармаваў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама, галоўны архітэктар Мінска Павел Лучыновіч.

«Зараз будуецца трэцяя лінія метро, якая звяжа паўднёвую частку горада і Зялёны Луг, — распавёў галоўны архітэктар. - Акрамя таго, у генеральным плане прадугледжваецца да 2030 года будаўніцтва першага ўчастка чацвёртай лініі.

Пасля будзе працягнута яе будаўніцтва, яна стане першай кальцавой лініяй».

Згодна з прадстаўленай інфармацыяй, працягласць першай лініі мінскага метро складзе 20,9 км, другой — 25,1 км, трэцяй — 16 км, чацвёртай — 25,4 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?