1 верасня на М1 на камеру хуткасці трапіў «Мерсэдэс» з зафарбаванымі нумарамі.

Машына імчала 151 км/г і перавышала ўсталяваную хуткасць на 31 км/г. Пры гэтым рэгістрацыйныя знакі аўтамабіля былі зафарбаваныя чорным колерам, паведамілі ў ДАІ рэгіёна.

Пра парушальніка паведамілі бліжэйшаму нараду ДАІ. Кіроўцам аказаўся 29-гадовы жыхар Маскоўскай вобласці, які прызнаўся, што наўмысна зафарбаваў нумары чорным.

У дачыненні да маладога чалавека склалі пратаколы за перавышэнне хуткасці звыш 30 км і ўтойванне нумароў. Кіроўцу абавязалі прывесці ў парадак рэгістрацыйныя знакі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?