На лаве падсудных па абвінавачванні ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, парушэнні грамадскага парадку і супраціў паліцыі апынуліся два повары, менеджар, фінансавы аналітык і выкладчык матэматыкі.

Адзін з абвінавачаных атрымаў 12 месяцаў умоўна, трое — па 10 месяцаў, паведамляе DW. У зале суда яны закрывалі твары. Ад апошняга слова абвінавачаныя адмовіліся.

Расійскія футбольныя хуліганы ў судзе

Расійскія футбольныя хуліганы ў судзе

Пяты расіянін, Цімур П., у судзе заявіў, што паспеў толькі ўбачыць бойку, але наогул у ёй не ўдзельнічаў і будзе асобна даказваць гэта ў судзе 17 жніўня. Суд адзначыў, што расійскія футбольныя хуліганы ўпяцёх дзейнічалі супраць дваіх. «Спадзяюся, яны ў самы бліжэйшы час вернуцца ў Расію», — заявіў суддзя.

У чатырох з пяці падсудных у момант затрымання ў крыві было выяўлена ад 0,42 да 0,92 праміле алкаголю, у пятага — нуль, яго тэставалі пазней за ўсіх. Пракурор заявіў, што справа палітычна матываваная, у прыватнасці, гаворка ідзе не пра футбольную праблематыку, а пра правы радыкалізм. Паводле следства, фанаты накінуліся на іспанцаў якія раздавалі антыфашысцкія стыкеры, пасля таго як адзін з іх сказаў «Антыфа». Адзін з фанатаў біў нагой у твар паваленага на зямлю іспанскага актывіста — яму зламалі нос.

Выпадак адбыўся ў сярэдзіне чэрвеня непадалёк ад галоўнага чыгуначнага вакзала Кёльна. У расіян былі пры сабе квіткі на матчы чэмпіянату Еўропы па футболе ў Францыі. Удалося таксама ўсталяваць, што расіяне вярталіся з Марсэлю ў Маскву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0