Удзельнікі сустрэчы вітаюць Надзею Саўчанка, якую асабіста запрасіў міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус, фота Delfi.lt

Удзельнікі сустрэчы вітаюць Надзею Саўчанка, якую асабіста запрасіў міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус, фота Delfi.lt

8—10 ліпеня на тэрыторыі Harmony park у Прэнайскім раёне прайшло сусветнае спатканне літоўскай моладзі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел некалькі тысяч маладых літоўцаў з 40 краін. Першае такое спатканне адбылося ў 2012 г., пішуць літоўскія СМІ.

У рамках сёлетняй сустрэчы прайшлі дыскусіі на тэмы бізнэсу, навукі, палітыкі і культуры. Былі ўзнятыя пытанні талерантнасці, прапаганды, абароны краіны, міграцыі, культуры працы, спорту.

Сёлета на сустрэчу прыбылі былы міністр эканомікі Украіны Айварас Абрамавічус, актрыса літоўскага паходжання Рута Лі, украінская лётчыца Надзея Саўчанка, сусветна вядомы ілюстратар Рэй Рарткус, а таксама літоўскія палітыкі, бізнесмены, музыканты, спартсмены і іншыя.

Паводле афіцыйных звестак, усяго ў свеце пражывае 4,2 млн літоўцаў, з іх 2,76 млн у Літве. Найбольшыя дыяспары — у ЗША (723 тыс.), Вялікабрытаніі (140 тыс.), Ірландыі (120 тыс.), Бразіліі (100 тыс.), Канадзе (65 тыс.). У Беларусі, паводле статыстыкі суседняй краіны, налічваецца 30 тыс. літоўцаў. Праўда, паводле звестак беларускіх перапісаў — толькі 5000, з якіх толькі 30% назвалі літоўскую мову роднай. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0