У Запарожжы быў самы вялікі помнік Леніну, а цяпер няма

У Запарожжы быў самы вялікі помнік Леніну, а цяпер няма

«Па стане на сёння, пачынаючы з памятнага 8 снежня 2013 года, калі ў Кіеве рэвалюцыйным народам быў скінуты помнік Леніну, які сімвалізаваў імперскі гнет Украіны з боку Расіі, па ўсёй краіне дэмантаваныя 1018 помнікаў Леніну плюс 148 помнікаў і манументаў іншым савецка-партыйным дзеячам», — распавёў намеснік кіраўніка ўрада ў эфіры «Украінскага радыё».

Паводле яго слоў, ва Украіне застаецца яшчэ прыкладна ж столькі помнікаў Леніну — больш за тысячу.

Закон аб дэкамунізацыі, які ўкраінская Рада прыняла вясной 2015 года, прадугледжвае ў тым ліку знос помнікаў камуністычным правадырам.

У сакавіку 2016 года ў горадзе Запарожжа на поўдні Украіны быў знесены самы вялікі з устаноўленых у краіне помнікаў Уладзіміру Леніну.

Акрамя таго, у многіх частках Украіны адмаўляюцца ад найменняў, звязаных з рэвалюцыянерамі і дзеячамі савецкай дзяржавы — мяняюць як назвы вуліц і плошчаў, так і саміх населеных пунктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?