Па выніках чэрвеня 2016 г. золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 42,6 млн. долараў ЗША і, паводле папярэдніх звестак, на 1 ліпеня 2016 г. склалі 4 314,2 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў павялічыўся на 174,4 млн. долараў ЗША і на 1 ліпеня 2016 г. склаў 4 791,5 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

Падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыялі паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», а таксама павелічэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

Адмоўны ўплыў на аб'ём золатавалютных рэзерваў у асноўным аказала пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?