35-гадовы мужчына скакаў праз вогнішча (святкаваў Купалле) і атрымаў апёкі 80% цела.

Як паведамляе прэс-служба МНС Мінскай вобласці, здарэнне адбылося позна ўвечары 6 ліпеня ў вёсцы Пятровічы ў Смалявіцкім раёне. Мужчына, жыхар вёскі Зарэчча, не змог пераскочыць праз вогнішча і ўпаў у яго. Ён атрымаў тэрмічныя апёкі ног, рук, грудзей 1, 2 і 3 ступеняў.

Пацярпелы знаходзіцца ў рэанімацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0