Фота Ірына Маліноўская, Tut.by

Фота Ірына Маліноўская, Tut.by

З 1 верасня 2016 года адмяняюцца абмежаванні на выезд за мяжу на аўтамабілі часцей за адзін на восем дзён.

Такая норма існавала з чэрвеня 2011 і была ўведзена, каб беларусы не вывозілі бензін і дызель на перапродаж у Польшчу і Літву. Цяпер патэнцыйная прыбытковасць такога «бізнэсу» зменшылася.

Выязджаць за межы Мытнага саюза на адным і тым жа аўтамабілі з Беларусі можна было адзін раз у 8 дзён. Калі за мяжу даводзілася выязджаць часцей, то неабходна было выплачваць пошліну на паліва. Аднак працэдура аплаты была настолькі складанай, што ёй ніхто не карыстаўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?