Тэст-драйв сваёй распрацоўкі ён апублікаваў у інтэрнэце.

Чатыры «колы Ліддзіарда» ён усталяваў на «Таёту». У роліку аўтамабіль рухаецца бокам, уперад, назад, а таксама разварочваецца на месцы без павароту колаў.

Распрацоўшчык упэўнівае, што покрыўкі падыходзяць для ўсіх сезонаў. Яны дазваляюць ездзіць нават у самых складаных дарожных умовах. Пры гэтым не патрабуюць мадыфікацыі аўтамабіля і могуць быць устаноўленыя на любое аўто.

У апісанні роліка Ліддзіард заўважае, што колы ён яшчэ дапрацуе і аўтамабіль зможа перасоўвацца хутка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0