Беларусь не імкнецца да эскаляцыі напружанасьці ў стасунках з ЗША, тымбалей да згортваваньня дыпляматычных дачыненьняў.

Пра гэта заявіў сёньня прэм’ер‑міністар Сяргей Сідорскі па выніках паседжаньня Савету міністраў саюзнай дзяржавы.

Прэм‑ер‑міністар Беларусі сказаў, што Рэспубліка Беларусь у адпаведнасьці з дамоўленасьцямі з нашымі заходнімі партнёрамі пасьлядоўна рэалізоўвала крокі на наладжваньні дыялёгу з Эўрапейскім саюзам і ЗША ў мэтах нармалізацыі дачыненьняў зь імі.

Як адзначыў Сідорскі, крокі, якія робяцца беларускім бокам былі скіраваныя на будаваньне паўнацэнных, ўзаемавыгадных двухбаковых адносінаў з дзяржавамі ЭЗ і ЗША. Але Злучаныя Штаты ўвялі дадатковыя абмежавальныя захады эканамічнага характару ў дачыненьні да канцэрну «Белнафтахім». Тым самым яны парушылі ўзгоднены алгарытм ўзаемных дзеяньняў, скіраваных на нармалізацыі стасункаў. Зрабіўшы гэты крок, ЗША адмовіліся ад узятых на сябе двухбаковых і шматбаковых абавязкаў ў дачыненьні да нашай краіны, падкрэсьліў кіраўнік беларускага ўраду.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0