Па словах прэм'ер-міністра Тайланда Праюта Чан-Оча, Масква абмяркоўвала пастаўкі сваёй ваеннай тэхнікі паўднёваазіяцкай краіне ў абмен на пастаўкі харчовых прадуктаў у РФ.
«Было б добра, каб мы маглі купляць у Расіі тэхніку ў абмен на расійскія закупкі ў нас сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання на адпаведныя сумы. Калі вы будзеце купляць у нас прадукты, у нас будзе дастаткова сродкаў, каб купляць у вас тэхніку», — сказаў прэм'ер.
Гэтая тэма абмяркоўвалася на сустрэчы з прэм'ерам РФ Дзмітрыям Медведзевым у красавіку, піша lenta.ru.
Цяпер гандлёвы абарот паміж РФ і Тайландам складае $5 млрд у год.
РФ забараніла пастаўкі харчавання з ЕЗ, ЗША і іншых краін, якія ўвялі санкцыі супраць Масквы з-за яе агрэсіі супраць Украіны. У расійскіх СМІ афіцыйныя асобы і прапагандысты падавалі «харчовыя санкцыі» як спосаб падтрымкі ўласнай сельскай гаспадаркі.